Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй аб абмене і ўзаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2515
Апісанне законапраекта

17 мая 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй аб абмене і ўзаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй аб абмене і ўзаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі падрыхтаваны Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у мэтах стварэння прававой асновы для ўзаемнай абароны дзяржаўных сакрэтаў Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўных сакрэтаў Грузіі, неабходнасць у выкарыстанні якіх можа паўстаць у ходзе двухбаковага знешнепалітычнага, ваеннага, эканамічнага, навукова-тэхнічнага і іншага супрацоўніцтва.

Пагадненне падпісана 16 снежня 2017 года ў г. Мінску.

Артыкулы 1, 9 і 11 Пагаднення прадугледжваюць прызнанне кожнага з бакоў допуску да сакрэтнай інфармацыі, аформленага другiм бокам. У ходзе перагавораў па праекце Пагаднення ў мэтах выпрацоўкі ўзаемапрымальнага тэксту праекта Пагаднення ўпаўнаважаныя асобы Рэспублікі Беларусь і Грузіі шляхам узаемных саступак і кампрамісаў унеслі ў яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Атрошчанка Пётр Аляксеевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Глухоўская Алена Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 25.04.2018
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by