Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 767
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне падпісана 13 верасня 2018 года ў г. Ташкенце падчас афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Узбекістан Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. і накіравана на далейшае паглыбленне двухбаковых узаемавыгадных адносін у ваенна-тэхнічнай сферы паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан.

Пагадненнем прадугледжваецца вызначэнне парадку фарміравання пералікаў прадукцыі ваеннага прызначэння, якая пастаўляецца адным бокам другім баку, ажыццяўлення ўзаемаразлікаў паміж упаўнаважанымі арганізацыямі бакоў, аховы інтэлектуальнай уласнасці, перамяшчэння прадукцыі, якая пастаўляецца з мытнай тэрыторыi аднаго Боку на мытную тэрыторыю іншага боку.

Акрамя таго, артыкулам 6 Пагаднення прадугледжваецца стварэнне Сумеснай Беларуска-Узбекскай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Мартынаў Ігар Феліксавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Глухоўская Алена Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 14.02.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by