Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Усходняй Рэспублікай Уругвай аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 17
Апісанне законапраекта

21 мая 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Усходняй Рэспублікай Уругвай аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах».

Пагадненнем прадугледжваецца, што мытныя органы абедзвюх дзяржаў аказваюць адзін аднаму ўзаемную дапамогу па забеспячэнні належнага прымянення мытнага заканадаўства дзвюх краін, прадухіленні, расследаванні і барацьбе з парушэннямі мытнага заканадаўства, перадачы дакументаў, якія тычацца прымянення мытнага заканадаўства, абмене інфармацыяй і іншымі дадзенымі, неабходнымі для рэалiзацыi гэтага Пагаднення.

Пагадненнем таксама рэгулюецца парадак абмену інфармацыяй, якая можа дапамагчы ў забеспячэнні дакладнага спагнання мытнымі органамі мытных пошлін, падаткаў, плацяжоў і збораў, вызначэння мытнага кошту тавараў і іх тарыфнай класіфікацыі; выкананні забарон і абмежаванняў у дачыненні да тавараў, што перамяшчаюцца праз мытную тэрыторыю абодвух бакоў; прымяненні нацыянальных правіл паходжання тавараў, не ўстаноўленых у дагаворах, заключаных адной ці абедзвюма дзяржавамi дагаворных бакоў.

Пагадненнем вызначаецца парадак правядзення расследавання ў дачыненні да дзеянняў, якія парушаюць або могуць парушыць мытнае заканадаўства бакоў. Пры гэтым дапускаецца прысутнасць пры правядзенні расследаванняў на тэрыторыі аднаго з бакоў службовых асоб мытнага органа другога боку, што, у сваю чаргу, павышае празрыстасць ходу такога расследавання.

Рэалізацыя названага Пагаднення будзе садзейнічаць стварэнню прававой асновы механізму ўзаемадзеяння мытных службаў Рэспублікі Беларусь і Усходняй Рэспублікі Уругвай.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Папко Павел Іванавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Герцык Вольга Іванаўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 03.01.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by