Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, прадстаўленай Еўрапейскай эканамічнай камісіяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, аб арганізацыі і правядзенні сёмай сесіі Нарады Бакоў Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце і трэцяй сесіі Нарады Бакоў Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце, дзеючай у якасці Нарады Бакоў Пратакола па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6338
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

23 лістапада 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, прадстаўленай Еўрапейскай эканамічнай камісіяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, аб арганізацыі і правядзенні сёмай сесіі Нарады Бакоў Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце і трэцяй сесіі Нарады Бакоў Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце, дзеючай у якасці Нарады Бакоў Пратакола па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне заключана шляхам абмену нотамі і часова прымяняецца з 18 красавіка 2017 года.

Пунктам 2 нот, якія ўтвараюць Пагадненне, прадугледжана, што Урад Рэспублікі Беларусь бярэ на сябе абавязацельства забяспечыць умовы для работы Нарады Бакоў Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце (службовыя памяшканні і памяшканні для нарад, абсталяванне, персанал, вусны і пісьмовы пераклад). Таксама ў выпадку неабходнасці забяспечыць замежным удзельнікам сесіі аказанне хуткай медыцынскай дапамогі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Згодна з пунктам 4 нот, у дачыненні дадзенай Нарады дзейнічаюць палажэнні Канвенцыі аб прывілеях і імунітэтах Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прынятай 13 лютага 1946 года.

Правядзенне ў г. Мінску Нарады Бакоў Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце спрыяе павышэнню іміджу Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне ў якасці надзейнага партнёра ў ядзерна-энергетычнай галіне.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 31.10.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адказны дэпутат: Навумчык Ала Аляксандраўна
Адказны работнік Сакратарыята: Сініцкая Наталля Сцяпанаўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адно чытанне
Усе законапраекты