Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саветам Міністраў Рэспублікі Албанія аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2273
Мова законапраекта: Белорусский
Апісанне законапраекта

4 чэрвеня 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саветам Міністраў Рэспублікі Албанія аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў».

Абʼектам Пагаднення зʼяўляюцца міжурадавыя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь i Рэспублікай Албанія па пытаннях уезду, знаходжання, выезду, перамяшчэння транзітам па тэрыторыях абедзвюх дзяржаў ix грамадзян, якія з’яўляюцца ўладальнікамі сапраўдных праязных дакументаў, пералічаных у дадатку да Пагаднення (агульнаграмадзянскіх, дыпламатычных, службовых пашпартоў, пасведчанняў на вяртанне і асобы марака).

Бакі бяруць на сябе абавязацельствы вызваліць вышэйзгаданых асоб ад неабходнасці атрымання віз для ўезду, выезду, знаходжання i транзіту па тэрыторыях сваіх дзяржаў тэрмінам не больш за 30 дзён адначасова i не больш за 90 дзён у каляндарным годзе.

У адпаведнасці з Пагадненнем кожны бок захоўвае за сабой права адмовіць ва ўезде або скараціць тэрмін знаходжання грамадзян дзяржавы другога боку на тэрыторыі сваёй дзяржавы па прычыне нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя грамадзян.

Пагадненнем прадугледжаны абавязацельствы бакоў не пазней за трыццаць дзён пасля дня падпісання Пагаднення абмяняцца па дыпламатычных каналах узорамі сапраўдных праязных дакументаў, пералічаных у дадатку да Пагаднення.

Ратыфікацыя і рэалізацыя Пагаднення дазволяць спрасціць парадак уезду, выезду і транзіту грамадзян Беларусі і Албаніі, а таксама будуць спрыяць развіццю кантактаў і ўмацаванню двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы палітычных, эканамічных, гаспадарчых, навуковых, культурных і іншых зносін.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 18.05.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Герцік Вольга Іванаўна— саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме