Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартоў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4587
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

16 кастрычніка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартоў», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь і Урадам Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартоў падпісана ў г. Мінску 20 лютага 2018 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2018 г. № 69 «Аб праекце міжнароднага дагавора».

Ратыфікацыя і рэалізацыя палажэнняў гэтага міжнароднага дагавора дадуць магчымасць спрасціць парадак узаемных паездак грамадзян Рэспублікі Беларусь і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі, якія маюць сапраўдныя дыпламатычныя або службовыя (афіцыйныя) пашпарты, і, несумненна, нададуць новы імпульс развіццю двухбаковых сувязей у розных галінах.

 


 

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 01.08.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Адказны дэпутат: Ждановіч Павел Леанідавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Марыскін Алег Аляксандравіч ― галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Адно чытанне
Усе законапраекты