Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэрацыі Сент-Кітс і Невіс аб узаемнай адмене віз»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 799
Апісанне законапраекта

23 мая 2019 годаПалатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэрацыі Сэнт-Кітс і Невіс аб узаемнай адмене віз».

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Федэрацыі Сэнт-Кітс і Невіс аб узаемнай адмене віз (далей — Пагадненне) было падпісана ў г. Гаване 19 кастрычніка 2018 года ў мэтах спрашчэння ўзаемных паездак грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Сэнт-Кітс і Невіс.

Пагадненнем прадугледжана, што грамадзяне дзяржаў бакоў, якія з’яўляюцца ўладальнікамі сапраўдных дакументаў, вызваляюцца ад неабходнасці атрымання віз для ўезду, выезду і транзіту на тэрыторыі дзяржавы іншага боку пры ўмове, што працягласць іх бесперапыннага знаходжання на тэрыторыі гэтай дзяржавы не перавышае 30 (трыццаці) дзён з даты іх уезду. Пры гэтым агульная працягласць іх знаходжання на тэрыторыі дзяржавы другога боку не павінна перавышаць 90 (дзевяноста) дзён на працягу аднаго каляндарнага года.

Пагадненне заключана на нявызначаны перыяд і ўступае ў сілу праз 30 дзён з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сілу.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Мілаванаў Міхаіл Вячаслававіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Іванова Наталля Аляксандраўна — вядучы рэферэнт аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах 

 



Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.02.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by