Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2369
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асноўнай мэтай ратыфікацыі Дагавора з Францыяй з’яўляецца стварэнне прававой базы для рэгулявання пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў паміж Рэспублікай Беларусь і Французскай Рэспублікай.

Пагадненнем прадугледжваецца, што міжнародныя аўтамабільныя перавозкі ажыццяўляюцца па тэрыторыях дзяржаў Дагаворных Бакоў у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам той дзяржавы, дзе яны выконваюцца, на аснове дазволаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі дзяржаў Дагаворных Бакоў, форма і колькасць якіх узгадняюцца Сумесным Камітэтам.

Артыкуламі 3 — 6 рэгулюецца парадак ажыццяўлення перавозак пасажыраў, а артыкуламі 7 — 9 — перавозак грузаў. На абарону правоў нацыянальных перавозчыкаў на рынку транспартных паслуг накіраваны палажэнні артыкула 10, які забараняе выкананне кабатажных перавозак.

Артыкуламі 11 і 12 прадугледжаны ўмовы ўзаемнага вызвалення ад падаткаў, збораў і/або іншых плацяжоў, звязаных з валоданнем, рэгістрацыяй і эксплуатацыяй транспартных сродкаў, а таксама ад выплаты мытных пошлін пры часовым увозе паліва, запасных частак і інструментаў для рамонту транспартных сродкаў, якія заехалі на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па працы і сацыяльных пытаннях

Адказны дэпутат: Старынская Таццяна Аляксандраўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Мычко Святлана Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях

 

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 04.05.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by