Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб паветраных зносінах»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5383
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

9 лістапада 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб паветраных зносінах», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб паветраных зносінах (далей ― Пагадненне), якое падпісана ў г. Мінску 1 сакавіка 2017 года.

Пагадненне заключана ў мэтах устанаўлення рэгулярных паветраных зносін паміж тэрыторыямі Беларусі і Грузіі і за іх межамі.

У рамках Пагаднення рэгулюецца шэраг пытанняў, у прыватнасці, такіх як:

парадак прызначэння авіяпрадпрыемстваў;

прызнанне сертыфікатаў лётнай прыгоднасці, сведчанняў аб кваліфікацыі і ліцэнзій;

бяспека грамадзянскіх паветраных судоў, iх пасажыраў i экiпажа;

вызваленне паветраных судоў, комплекснага абсталявання, бартавых запасаў ад падаткаў, мытных збораў і пошлін;

усталяванне тарыфаў за міжнародныя паветраныя перавозкі;

зацвярджэнне раскладу палётаў;

арганізацыя прадстаўніцтваў на тэрыторыі іншай дзяржавы;

парадак урэгулявання спрэчак і іншыя пытанні.

Ратыфікацыя Пагаднення дасць магчымасць стварыць нарматыўную прававую базу для выканання рэгулярных міжнародных паветраных зносін, справядлівыя і роўныя магчымасці эксплуатацыі дагаворных лiнiй па ўстаноўленых маршрутах паміж адпаведнымі тэрыторыямі Беларусі і Грузіі.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.09.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па аграрнай палітыцы
Адказны дэпутат: Літвін Сяргей Іванавіч
Адказны работнік Сакратарыята:

Цвяткова Таццяна Мікалаеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы


Адно чытанне
Усе законапраекты