Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1816
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 красавіка 2018 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю (далей — Пагадненне) падпісана ў г. Мінску 16 лістапада 2017 года.

У адпаведнасці з Пагадненнем мытныя органы дзяржаў бакоў у рамках сістэмы садзейнічання ўзаемнаму гандлю будуць абменьвацца інфармацыяй аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў. Пагадненнем прадугледжваецца прыярытэтны парадак афармлення ў пунктах пропуску, спрашчэнне мытных фармальнасцей, дзе гэта магчыма, уключаючы вылучэнне асобных палос у мэтах скарачэння часу афармлення, а таксама непрымяненне мытнага надгляду, за выключэннем выпадкаў наяўнасці адзнак мытных правапарушэнняў, кантрабанды, адмывання грошаў або ажыццяўлення надгляду на падставе сістэмы кіравання рызыкамі.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.03.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Адказны дэпутат: Ткачук Анатолій Уладзіміравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Корзун Таццяна Эдуардаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме