Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Афганістан аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1694
Апісанне законапраекта

30 красавіка 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Афганістан аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве», які быў унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Ісламскай Рэспублікі Афганістан аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве (далей — Пагадненне) было падпісана 9 красавіка 2019 года ў г. Мінску ў мэтах інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Афганістан у ваенна-тэхнічнай галіне.

У рамках Пагаднення Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Ісламскай Рэспублікі Афганістан будуць ажыццяўляць супрацоўніцтва па правядзенні доследна-канструктарскіх работ, вытворчасці і пастаўках узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама па прадастаўленні паслуг у сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць, у адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі абавязкамі кожнай з дзяржаў.

Для эфектыўнай рэалізацыі супрацоўніцтва ў названых сферах бакі плануюць выкарыстоўваць такія механізмы, як абмен афіцыйнымі дэлегацыямі і спецыялістамі, навуковай, тэхнічнай і іншай інфармацыяй, а таксама абмен вопытам, перадачу тэхналогій і ноу-хау, стварэнне сумесных прадпрыемстваў, удзел у ваенна-тэхнічных выставах, якія праводзяцца ў дзвюх краінах, а таксама іншыя механізмы па ўзаемнай згодзе бакоў.

Пагадненнем прадугледжана магчымасць стварэння сумеснай беларуска-афганскай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, адказнай за падрыхтоўку планаў, праграм і мерапрыемстваў ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама развіццё новых напрамкаў і форм супрацоўніцтва.

Прыняцце праекта Закона будзе спрыяць стварэнню ўмоў для развіцця ўзаемавыгадных адносін Рэспублікі Беларусь з Ісламскай Рэспублікай Афганістан у ваенна-тэхнічнай галіне, а таксама ажыццяўленню паставак у гэтую краіну прадукцыі ваеннага прызначэння беларускай вытворчасці.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Данчанка Аляксандр Міхайлавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Русак Таццяна Вілораўна— саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 09.04.2021
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

2. Падрыхтоўка да аднаго чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

3. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by