Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Iсламскай Рэспублікі Пакiстан аб паветраных зносiнах»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3434
Апісанне законапраекта

21 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб паветраных зносінах», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб паветраных зносінах (далей — Пагадненне) было падпісана ў г. Ісламабадзе 5 кастрычніка 2016 года.

Мэтай Пагаднення з’яўляецца стварэнне нарматыўна-прававой базы для выканання рэгулярных міжнародных паветраных зносiнаў.

Пагадненнем вызначаны прававы статус прызначаных авіяпрадпрыемстваў, парадак распараджэння выручкай, атрыманай ад продажу білетаў і пераводу валютных сродкаў, механізм урэгулявання спрэчак, колькасць авіяпрадпрыемстваў з кожнага боку і колькасць пунктаў пасадкі на тэрыторыі кожнай дзяржавы, устаноўлены аб’ём правазных ёмістасцей, зацверджаны расклад палётаў і тарыфаў, арганізацыя прадстаўніцтваў на тэрыторыі іншай дзяржавы, сістэма авіяцыйнай бяспекі і іншыя пытанні.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце

Адказны дэпутат: Гобараў Дзмітрый Дзмітрыевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Марыскін Алег Аляксандравіч – галоўны саветнік адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 07.06.2017
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by