«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Нідэрландаў аб супрацоўніцтве і ўзаемнай адміністрацыйнай дапамозе ў мытных справах»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 6202
12 лістапада 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Нідэрландаў аб супрацоўніцтве і ўзаемнай адміністрацыйнай дапамозе ў мытных справах», які унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дадзенае Пагадненне было падпісана 12 чэрвеня 2018 года ў горадзе Мінску.
Палажэннямі Пагаднення вызначаюцца асноўныя прынцыпы і формы супрацоўніцтва і ўзаемнай дапамогі паміж мытнымі органамі дзвюх краін у галіне мытнай справы, а таксама парадак узаемадзеяння пры накіраванні запытаў і прадастаўлення адзін аднаму інфармацыі, неабходнай для выяўлення, спынення і расследавання мытных правапарушэнняў.
Дадзеныя нормы аналагічныя парадку, устаноўленаму іншымі міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь у галіне мытнага супрацоўніцтва.
Практычная рэалізацыя гэтага пагаднення будзе садзейнічаць уніфікацыі і гарманізацыі мытных працэдур, дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць і выніковасць выканання мытнымі органамі дзвюх дзяржаў задач, якія стаяць перад імі.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Маркевіч Аляксандр Іванавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Фіцук Алена Яўгеньеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве
2. Адно чытанне
Сесія: Пятая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 12.11.2018 12 лістапада 2018 года, шостае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні