Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб развіцці міждународных грузавых перевозак і супрацоўніцтве ў рэалізацыі канцэпцыі будаўніцтва Эканамічнага пояса Шоўкавага шляху»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6020
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

9 лістапада 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб развіцці міжнародных грузавых перавозак і супрацоўніцтве ў рэалізацыі канцэпцыі будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху», які ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі
аб развіцці міжнародных грузавых перавозак і супрацоўніцтве
ў рэалізацыі канцэпцыі будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, якое падпісана 16 мая 2017 года ў г. Пекіне.

Яго мэтамі абвешчаны ўмацаванне супрацоўніцтва ў транспартна-лагістычнай сферы, бесперапыннае паляпшэнне транспартнай інфраструктуры, узмацненне ўзаемадзеяння бакоў, павышэнне канкурэнтаздольнасці міжнароднага транспартнага шляху паміж Еўропай і Азіяй.

У прыватнасці, указаным міжнародным дагаворам прадугледжваецца, што кожны з бакоў будзе заахвочваць прадпрыемствы і арганізацыі прымаць меры па павышэнні эфектыўнасці міжнародных транзітных перавозак грузаў па тэрыторыі сваіх дзяржаў і аказваць садзеянне арганізацыі і выкананню міжнародных мультымадальных перавозак у напрамку тэрыторый дзяржаў бакоў і з гэтых тэрыторый
у трэція краіны. Акрамя таго, бакі абавязваюцца прымаць меры па спрашчэнні і скарачэнні працэдур на аснове заяўнага прынцыпу, а таксама для паскарэння перамяшчэння праз мытныя межы грузаў, якія перавозяцца паміж дзяржавамі бакоў і з гэтых дзяржаў у трэція краіны. Уяўляецца магчымым здзяйсненне на тэрыторыях лагістычных цэнтраў мытных аперацый, уключаючы часовае захоўванне грузаў і змяшчэнне пад мытныя працэдуры.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 13.10.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны дэпутат: Колб Ігар Міхайлавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Сарока Л.У. - саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы

 


Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме