Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемным бязвізавы рэжым для ўладальнікаў звычайных пашпартоў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3905
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

27 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў»

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў (далей — Пагадненне), якое было падпісана ў г. Ціндао 10 чэрвеня 2018 года ў мэтах стварэння прававой асновы рэгулявання пытанняў, звязаных са спрашчэннем паездак грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія з’яўляюцца ўладальнікамі сапраўдных звычайных пашпартоў, на тэрыторыі дзяржаў бакоў. 

У прыватнасці, у Пагадненні прадугледжана, што грамадзяне дзяржавы аднаго боку, якія з’яўляюцца ўладальнікамі сапраўдных звычайных пашпартоў, могуць уязджаць, знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы другога боку без візы тэрмінам не больш за 30 дзён, але не больш за 90 дзён у каляндарным годзе. Пры гэтым у Пагадненні замацавана, што калі грамадзяне дзяржавы аднаго боку маюць намер знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы другога боку больш за 30 дзён ці пражываць, навучацца, займацца працоўнай, журналісцкай ці іншай дзейнасцю, якая патрабуе папярэдняга дазволу ад кампетэнтных органаў дзяржавы другога боку, то адпаведная віза павінна быць аформлена да уезду на тэрыторыю дзяржавы другога боку. 

У адпаведнасці з артыкулам 2 Пагаднення грамадзяне дагаворных бакоў будуць ажыццяўляць уезд, выезд або транзіт толькі праз адкрытыя для міжнароднага пасажырскага паведамлення пункты пропуску дзяржавы другога боку. У той жа час бакі дамовіліся пакінуць за сабой права адмовіць ва ўездзе на сваю тэрыторыю непажаданай або непрымальнай асобе іншага боку або права спыніць знаходжанне такіх асобаў на сваёй тэрыторыі без тлумачэння прычын. 

У выпадку страты або пашкоджання свайго пашпарта грамадзянінам дзяржавы аднаго боку на тэрыторыі дзяржавы другога боку ён павінен неадкладна звярнуцца ў дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову дзяржавы сваёй грамадзянскай прыналежнасці, а таксама ў кампетэнтныя органы дзяржавы, якая прымае. У сваю чаргу, дыпламатычнае прадстаўніцтва або консульская ўстанова выдае такому грамадзяніну новы пашпарт або часовы дакумент для вяртання ў дзяржаву яго грамадзянскай прыналежнасці. 

Пагадненне ўступае ў сілу на 30 дзень з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні дагаворнымі бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення яго ў сілу.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 22.06.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Варанецкі Валерый Іосіфавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Марына Яўстаф'еўна – галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па міжнародных справах
Адно чытанне
Усе законапраекты