Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі «Басейн міжнароднага стандарту»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 265
Апісанне законапраекта

11 красавіка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі «Басейн міжнароднага стандарту», які быў унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Пагадненнем, заключаным у форме абмену пісьмамі 10 кастрычніка 2018 года, Урад Кітайскай Народнай Рэспублікі дае згоду на аказанне тэхніка-эканамічнай дапамогі беларускаму боку ў рэалізацыі праекта «Басейн міжнароднага стандарту», галоўным зместам якога з’яўляецца размяшчэнне на сталічнай тэрыторыі басейна і іншых аб’ектаў.

Праектаванне і будаўніцтва будуць ажыццяўляцца па кітайскіх стандартах, нормах і тэхнічных умовах з захаваннем патрабаванняў (крытэрыяў) і рэкамендацый Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA).

Дадатковага рэгулявання тэхнічных параметраў ці іншай наладкі якіх-небудзь умоў дзеючых норм і стандартаў Рэспублікі Беларусь праводзіцца не будзе.

Канкрэтныя пытанні па рэалізацыі праекта «Басейн міжнароднага стандарту» будуць замацаваны ў адпаведных актах Кiраўнiка дзяржавы i пратаколе аб рэалізацыі названага праекта, падпісаным упаўнаважанымі органамі і арганізацыямі, прызначанымі ўрадамі Кітайскай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь.

За праектаванне і будаўніцтва, прадастаўленне неабходнай тэхнікі, абсталявання, матэрыялаў, забеспячэнне неабходнай колькасці персаналу нясе адказнасць кітайскі бок.

У сваю чаргу, беларускі бок бярэ на сябе выдаткі і нясе адказнасць за афармленне дазвольных дакументаў на выкарыстанне зямельнага ўчастка, выкананне неабходных прац па падрыхтоўцы тэрыторыі і адпаведнай інфраструктуры.

Пагадненне дазволіць стварыць умовы для будаўніцтва ўнікальнага спартыўнага аб’екта, які не мае аналагаў у Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, Беларусь зможа прымаць спартыўныя спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню, пашырыць інфраструктуру для падрыхтоўкі спартсменаў.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Лукашоў Анатолій Іванавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Русак Таццяна Вілораўна — вядучы спецыяліст аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 17.01.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by