Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі «Нацыянальны футбольны стадыён».

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 265
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

11 красавіка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі «Нацыянальны футбольны стадыён», які быў унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Пагадненнем, заключаным у форме абмену пісьмамі 10 кастрычніка 2018 года, Урад Кітайскай Народнай Рэспублікі дае згоду на аказанне тэхніка-эканамічнай дапамогі беларускаму боку ў рэалізацыі праекта «Нацыянальны футбольны стадыён», галоўным зместам якога з’яўляецца размяшчэнне на сталічнай тэрыторыі стадыёна і іншых аб’ектаў.

Праектаванне і будаўніцтва будуць ажыццяўляцца па кітайскіх стандартах, нормах і тэхнічных умовах з захаваннем патрабаванняў (крытэрыяў) і рэкамендацый Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA) і Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA).

Дадатковага рэгулявання тэхнічных параметраў ці іншай наладкі якіх-небудзь умоў дзеючых норм і стандартаў Рэспублікі Беларусь праводзіцца не будзе.

Канкрэтныя пытанні па рэалізацыі праекта «Нацыянальны футбольны стадыён» будуць замацаваны ў адпаведных актах Кiраўнiка дзяржавы i пратаколе аб рэалізацыі названага праекта, падпісаным упаўнаважанымі органамі і арганізацыямі, прызначанымі ўрадамі Кітайскай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь.

За праектаванне і будаўніцтва, прадастаўленне неабходнай тэхнікі, абсталявання, матэрыялаў, забеспячэнне неабходнай колькасці персаналу нясе адказнасць кітайскі бок.

У сваю чаргу, беларускі бок бярэ на сябе выдаткі і нясе адказнасць за афармленне дазвольных дакументаў на выкарыстанне зямельнага ўчастка, выкананне неабходных прац па падрыхтоўцы тэрыторыі і адпаведнай інфраструктуры.

Пагадненне дазволіць стварыць умовы для будаўніцтва ўнікальнага спартыўнага аб’екта, які не мае аналагаў у Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, Беларусь зможа прымаць спартыўныя спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню, пашырыць інфраструктуру для падрыхтоўкі спартсменаў.

 


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 17.01.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па аграрнай палітыцы
Адказны дэпутат: Лукашоў Анатолій Іванавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Русак Таццяна Вілораўна — вядучы спецыяліст аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы
Адно чытанне
Усе законапраекты