Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі і перавалкі нафтапрадуктаў паходжання Рэспублікі Беларусь, прызначаных для пастаўкі на экспарт у трэція краіны праз марскія парты Расійскай Федэрацыі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4256
Апісанне законапраекта

8 снежня 2021 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі і перавалкі нафтапрадуктаў паходжання Рэспублікі Беларусь, прызначаных для пастаўкі на экспарт у трэція краіны праз марскія парты Расійскай Федэрацыі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект распрацаваны ў мэтах ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі і перавалкі нафтапрадуктаў паходжання Рэспублікі Беларусь, прызначаных для пастаўкі на экспарт у трэція краіны праз марскія парты Расійскай Федэрацыі, падпісанага ў г. Маскве 19 лютага 2021 года.

Пагадненне вызначае ўмовы і парадак арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі чыгуначным транспартам па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі нафтапрадуктаў паходжання Рэспублікі Беларусь, прызначаных для пастаўкі на экспарт у трэція краіны, і іх перавалкі ў марскіх партах Паўночна-Заходняга рэгіёна Расійскай Федэрацыі.

Прыняцце названага заканапраекта дасць магчымасць арганізаваць супрацоўніцтва з суб’ектамі гаспадарання Расійскай Федэрацыі ў галіне перавозкі і перавалкі нафтапрадуктаў паходжання Рэспублікі Беларусь і забяспечыць пастаўку на экспарт беларускіх нафтапрадуктаў.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Палякова Ірына Міхайлаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Цвяткова Таццяна Мікалаеўна – галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 08.09.2021

2. Падрыхтоўка да аднаго чытання

3. Адно чытанне
Статус: Прыняты ў адным чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by