Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7314
Апісанне законапраекта

19 снежня 2018 годаПалатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы», які ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы (далей — Пагадненне) падпісана ў г. Мінску 29 мая 2018 года.

Пагадненне прадугледжвае рэгуляванне парадку ўезду замежных грамадзян і асоб без грамадзянства з мэтай наведвання чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018 года і II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Згодна з Пагадненнем, такія грамадзяне ўязджаюць, выязджаюць, знаходзяцца і праязджаюць транзітам па тэрыторыях Беларусі і Расіі без афармлення віз пры наяўнасці дакумента, які сведчыць асобу, і дакумента для наведвання міжнароднага спартыўнага мерапрыемства. У той жа час замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якiя з’яўляюцца вадзіцелямі транспартных сродкаў, што ажыццяўляюць аўтамабільныя перавозкі вышэйзгаданых асобаў, заязджаюць на тэрыторыю кожнай з названых дзяржаў і выязджаюць з гэтай тэрыторыі па дакуменце, які пацвярджае асобу, на падставе дазволу на ўезд, выезд і знаходжанне (віза) або на падставе міжнародных дагавораў, якія прадугледжваюць бязвізавы рэжым уезду, знаходжання, транзіту і выезду.

Пагадненне прадугледжвае магчымасць уезду на тэрыторыю кожнай з дзяржаў i выезду з гэтай тэрыторыі праз пункты пропуску, а таксама непасрэдна з тэрыторыі дзяржавы другога боку па выкарыстоўваемых шляхах міжнароднага чыгуначнага і аўтамабільнага паведамленняў, пералічаных у дадатках да Пагаднення.

Пагадненне часова прымяняецца з 1 чэрвеня 2018 года і ўступае ў сілу па заканчэнні 30 дзён з даты атрымання апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення, і застаецца ў сіле да 10 ліпеня 2019 года.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы

Адказны дэпутат: Невар Ігар Леанідавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Рэут Наталля Іванаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы

Чарняк Юлія Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 14.12.2018
Сесія: Пятая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by