Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным абмене геапрасторавай інфармацыяй паміж узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 724
Апісанне законапраекта

21 мая 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным абмене геапрасторавай інфармацыяй паміж узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным абмене геапрасторавай інфармацыяй паміж узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі (далей —Пагадненне) было падпісана ў г. Маскве 25 кастрычніка 2019 года.

Заключэнне Пагаднення накіравана на стварэнне прававых і арганізацыйных асноў двухбаковага ўзаемадзеяння для вырашэння задач функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў мірны і ваенны час.

У адпаведнасці з Пагадненнем бакі ажыццяўляюць адпаведнае супрацоўніцтва ў розных формах, у тым ліку шляхам стварэння банкаў даных геапрасторавай інфармацыі, узаемнага абмену такой інфармацыяй, навучання (падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі) спецыялістаў па працы з геапрасторавай інфармацыяй, абмену нарматыўна-тэхнічнай дакументацыяй, якая рэгламентуе стварэнне геапрасторавай інфармацыі, метадычнай, вучэбнай і спецыяльнай літаратурай.

Згодна з артыкулам 2 Пагаднення ўпаўнаважанымі органамі, адказнымі ў сваіх дзяржавах за яго рэалізацыю, з’яўляюцца Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.

Рэалізацыя Пагаднення дазволіць пашырыць магчымасці тапаграфічных службаў узброеных сіл дзвюх дзяржаў, у тым ліку павысіць аператыўнасць забеспячэння інфармацыяй, уніфікаваць тэхналогіі і нарматыўна-тэхнічную дакументацыю, знізіць матэрыальныя і фінансавыя выдаткі на стварэнне сродкаў топагеадэзічнай інфармацыі на зону адказнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

Адказны дэпутат: Тарасенка Наталля Эдуардаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Смагіна Вольга Уладзіміраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 13.02.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by