Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб рэадмісіі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1316
Апісанне законапраекта

12 мая 2022 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб рэадмісіі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб рэадмісіі (далей — Пагадненне), якое было падпісана 8 кастрычніка 2021 года ў г. Мінску ў мэтах вызначэння парадку перадачы, прыняцця і вяртання асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі дзяржаў дагаворных бакоў у парушэнне парадку ўезду, выезду, знаходжання і пражывання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Дзеянні Пагаднення распаўсюджваюцца на грамадзян трэціх дзяржаў і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыях Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Арменія ў парушэнне заканадаўства гэтых дзяржаў па пытаннях уезду, выезду і знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Для мэт Пагаднення ў артыкуле 1 гэтага міжнароднага дагавора змяшчаецца паняцiйны апарат, які дае дакладнае тлумачэнне тэрмінаў «рэадмісія», «запытваючы бок», «запытваемы бок», «грамадзянін трэцяй дзяржавы», «асоба без грамадзянства» і інш. У прыватнасці, пад рэадмісіяй разумеюцца перадача кампетэнтнымі органамі дзяржавы запытваючага боку і прыём кампетэнтнымі органамі дзяржавы запытваемага боку ў парадку, на ўмовах і ў мэтах, прадугледжаных Пагадненнем, асоб, якія заехалі або знаходзяцца на тэрыторыі дзяржавы запытваючага боку ў парушэнне заканадаўства гэтай дзяржавы па пытаннях ўезду, выезду і знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

У Пагадненні вызначаны кампетэнтныя органы, адказныя за рэалізацыю гэтага міжнароднага дагавора. У ім змяшчаюцца правілы, якія вызначаюць змест і парадак накіравання запыту аб рэадмісіі або транзіце, тэрміны накіравання і разгляду дадзеных запытаў, умовы перадачы асоб з суправаджэннем, у тым ліку ў выпадку транзіту грамадзян трэціх дзяржаў і асоб без грамадзянства, а таксама парадак ажыццяўлення ўзаемаразлікаў, звязаных з выкананнем гэтага Пагаднення.

Кампетэнтнымі органамі, адказнымі за рэалізацыю Пагаднення, ад Рэспублікі Беларусь вызначаны Міністэрства ўнутраных спраў і Дзяржаўны пагранічны камітэт, ад Рэспублікі Арменія — Міграцыйная служба Міністэрства тэрытарыяльнага кіравання і інфраструктур Рэспублікі Арменія.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Гайдукевіч Алег Сяргеевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Кісель Марына Яўстафьеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах

 

Іванова Наталля Аляксандраўна — вядучы рэферент аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 22.03.2022

2. Падрыхтоўка да аднаго чытання

3. Адно чытанне
Статус: Прыняты ў адным чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by