Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Чылі аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартоў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3144
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Чылі аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартоў».

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Чылі аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартоў (далей — Пагадненне), якое было падпісана ў г. Сант’яга 21 лістапада 2016 года ў мэтах стварэння прававой асновы рэгулявання пытанняў, звязаных са спрашчэннем візавага рэжыму для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Чылі, якія маюць сапраўдныя дыпламатычныя, службовыя і афіцыйныя пашпарты.

У гэтым Пагадненнi пад тэрмінам «дыпламатычныя пашпарты» маюцца на ўвазе дыпламатычныя пашпарты Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Чылі, пад «службовыя пашпарты» — службовыя пашпарты Рэспублікі Беларусь, а пад «афіцыйныя пашпарты» — афіцыйныя пашпарты Рэспублікі Чылі.

Пагадненнем прадугледжана, што грамадзяне дзяржаў бакоў, якiя маюць сапраўдныя дыпламатычныя, службовыя і афіцыйныя пашпарты, могуць уязджаць, выязджаць, ехаць транзітам праз тэрыторыю дзяржавы другога боку або знаходзіцца на тэрыторыі гэтай дзяржавы без віз на працягу перыяду, якi не перавышае 90 (дзевяноста) дзён на працягу каляндарнага года.

У адпаведнасці з пунктамі 2 і 3 артыкула 2 Пагаднення права знаходзіцца без віз на тэрыторыі дзяржавы, якая прымае, на працягу ўсяго перыяду акрэдытацыі распаўсюджваецца на супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў альбо міжнародных арганізацый, размешчаных на тэрыторыі дзяржавы, якая прымае, і на членаў іх сем’яў, якія таксама з’яўляюцца ўладальнікамі сапраўдных дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартоў. 

Неабходна адзначыць, што ўладальнікі такіх пашпартоў падчас свайго знаходжання на тэрыторыі дзяржавы другога боку абавязаны выконваць дзеючае заканадаўства дзяржавы, якая прымае, на працягу ўсяго перыяду знаходжання на тэрыторыі гэтай дзяржавы.

У адпаведнасці з артыкулам 6 Пагаднення бакі дамовіліся захаваць за сабой права па сваім меркаванні адмовіць ва ўездзе або ўстанавіць тэрмін знаходжання на сваёй тэрыторыі любога грамадзяніна дзяржавы другога боку, прысутнасць якога з’яўляецца непажаданай.

У інтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку або здароўя насельніцтва кожны з бакоў мае права цалкам або часткова прыпынiць дзеянне гэтага Пагаднення, пра што абавязуецца інфармаваць другі бок у пісьмовай форме па дыпламатычных каналах на працягу 48 (сарака васьмі) гадзін пасля прыняцця рашэння.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 25.05.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Кубракова Людміла Пятроўна
Адказны работнік Сакратарыята: Кісель Марына Яўстаф'еўна – галоўны саветнік адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах
Адно чытанне
Усе законапраекты