«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Калумбія аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 3645
2 кастрычніка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Калумбія аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў».
Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Калумбія аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў (далей — Пагадненне), якое было падпісана ў г. Багаце 16 лістапада 2018 года ў мэтах стварэння прававой асновы рэгулявання пытанняў, звязаных са спрашчэннем візавага рэжыму для грамадзян Рэспублікі Беларусі і Рэспублікі Калумбія, якія маюць сапраўдныя дыпламатычныя, афіцыйныя і службовыя пашпарты.
Пагадненнем прадугледжана, што грамадзяне дзяржаў бакоў, якія з’яўляюцца ўладальнікамі дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў, вызваляюцца ад візавых патрабаванняў пры ўездзе, выездзе, транзіце і знаходжанні на тэрыторыі дзяржавы іншага боку на тэрмін не больш за 90 (дзевяноста) дзён на працягу перыяду 180 (ста васьмідзесяці) дзён з даты першага ўезду.
Згодна з палажэннем артыкула 2 Пагаднення грамадзяне дзяржаў бакоў — уладальнікі сапраўдных дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў, прызначаныя на пасады ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы, консульскія ўстановы і міжнародныя арганізацыі, акрэдытаваныя на тэрыторыі дзяржавы другога боку, а таксама члены іх сем’яў, якія маюць аналагічныя віды пашпартоў, могуць уязджаць, выязджаць, ехаць транзітам або знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы іншага боку без віз на працягу ўсяго перыяду ажыццяўлення імі сваіх паўнамоцтваў.
Неабходна адзначыць, што ўладальнікі такіх пашпартоў падчас свайго знаходжання на тэрыторыі дзяржавы іншага боку абавязаны выконваць дзеючае заканадаўства прымаючай дзяржавы на працягу ўсяго перыяду знаходжання на тэрыторыі гэтай дзяржавы.
У адпаведнасці з артыкулам 4 Пагаднення бакі дамовіліся захаваць за сабой права адмовіць ва ўездзе або скараціць тэрмін знаходжання на сваёй тэрыторыі любога грамадзяніна дзяржавы іншага боку, прысутнасць якога з’яўляецца непажаданай.
У інтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекі або грамадскага парадку кожны з бакоў мае права цалкам або часткова прыпынiць дзеянне гэтага Пагаднення, пра што абавязуецца інфармаваць другі бок па дыпламатычных каналах у тэрмін не пазней за 30 (трыццаць) дзён да ўступлення такога рашэння ў сілу.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Далгашэй Тамара Сяргееўна
Адказны работнік Сакратарыята:
Кісель Марына Евстафьевна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах
2. Адно чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 02.10.2019 2 кастрычніка 2019 года, адкрыццё сёмай сесіі, першае пасяджэнне сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні