Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі арганізацый абаронных галін прамысловасці»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3803
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

27 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі арганізацый абаронных галін прамысловасці», унесенага ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Гэта Пагадненне было падпісана 29 лістапада 2017 года ў г. Мінску ў мэтах забеспячэння спрыяльных умоў для эканамічнага, вытворчага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва абаронных галін Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан.

Упаўнаважанымі органамі па рэалізацыі Пагаднення з’яўляюцца:

Ад Беларускага Боку – Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь;

Ад Казахстанскага Боку – Міністэрства абароннай і аэракасмічнай прамысловасці Рэспублікі Казахстан, Міністэрства абароны Рэспублікі Казахстан.

Рэалізацыя Пагаднення дасць магчымасць у рамках прававога поля і на пастаяннай аснове ажыццяўляць узаемавыгаднае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Рэспублікай Казахстан, што будзе спрыяць пастаўкам прадукцыі ваеннага прызначэння беларускай вытворчасці ў гэту дзяржаву.

Дадатковае прыцягненне сродкаў з бюджэту на рэалізацыю Пагаднення не спатрэбіцца.
Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.06.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях
Адказны дэпутат: Стаціўка Жанна Уладзіміраўна
Адказны работнік Сакратарыята: Мычко Святлана Уладзіміраўна — саветнік-кансультант адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па працы і сацыяльных пытаннях
Адно чытанне
Усе законапраекты