Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2516
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю (далей — Пагадненне) падпісана ў г. Кішынёве 13 снежня 2016 года.

Пагадненне заклікана забяспечыць развіццё сістэмы садзейнічання ўзаемнаму гандлю (далей — ССУГ), скарачэнне тэрмінаў правядзення і стварэнне ўмоў для спрашчэння мытнага кантролю тавараў і транспартных сродкаў, што перамяшчаюцца паміж дзяржавамі.

ССУГ заснавана на абмене важнай інфармацыяй аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў і будзе прымяняцца беларускімі і малдаўскімі ўдзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці на добраахвотнай аснове. Удзельнікі знешнеэканамічнай дзейнасці, да якіх прымяняецца ССУГ, атрымаюць наступныя перавагі:

прыярытэтны парадак афармлення ў пунктах пропуску;

спрашчэнне мытных фармальнасцей;

непрымяненне мытнага надгляду ў пунктах пропуску, за выключэннем выпадкаў наяўнасці прымет мытных правапарушэнняў або кантрабанды.

У адпаведнасці з артыкулам 1 Пагаднення ўпаўнаважаным органам Рэспублікі Беларусь, на які ўскладаецца яго рэалізацыя, вызначаны Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.

У мэтах распрацоўкі тэхнічных умоў абмену інфармацыяй мытныя органы дзяржаў бакоў арганізуюць правядзенне і рэалізацыю пілотнага праекта працягласцю шэсць месяцаў.

Ратыфікацыя Пагаднення дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць і скараціць тэрміны правядзення мытнага кантролю, што ў сваю чаргу будзе садзейнічаць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова ў сферы гандлю.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 02.05.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адказны дэпутат: Навумчык Ала Аляксандраўна
Адказны работнік Сакратарыята: Сініцкая Наталля Сцяпанаўна — саветнік-кансультант адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адно чытанне
Усе законапраекты