Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні падаткаў на даходы»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2705
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні падаткаў на даходы», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі задачамі Пагадненні з’яўляюцца:

размеркаванне права падаткаабкладання паміж дагаворнымі дзяржавамі;

ліквідацыя двайнога падаткаабкладання;

абмен інфармацыяй паміж падатковымі службамі;

кантроль выканання плацельшчыкамі падатковага заканадаўства і барацьба з падатковымі парушэннямі.

Пагадненнем, у мэтах урэгулявання падатковых узаемаадносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан, за кожнай дзяржавай замацоўваецца права падаткаабкладання асобных відаў даходаў, якія атрымліваюцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі адной краіны ў другой краіне. У гэтай сувязі Пагадненнем вызначаецца парадак выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб, падатку на прыбытак, падатку на даходы, у тым ліку падаткаабкладанне дывідэндаў, даўгавых абавязацельстваў, арэнды, роялти.

Дадзенае Пагадненне накіравана на садзейнічанне развіццю і паглыбленню эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі на ўзаемавыгадных умовах.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 23.05.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Вабішчэвіч Пётр Андрэевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Давідовіч Наталля Віктараўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме