Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3144
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый».

Пагадненнем прадугледжваецца абавязак дагаворных бакоў ствараць спрыяльныя ўмовы для інвестараў у мэтах ажыццяўлення iнвестыцый на тэрыторыi сваiх дзяржаў, дапускаць такія інвестыцыі згодна з нацыянальным заканадаўствам, прадастаўляць ўзаемным інвестыцыям справядлівы і раўнапраўны рэжым, а таксама поўную абарону і бяспеку. Акрамя таго, дагаворныя бакі прымаюць на сябе абавязацельства не перашкаджаць кiраванню, падтрыманню, выкарыстанню або распараджэнню інвестыцыямі шляхам прыняцця неабгрунтаваных або дыскрымінацыйных мер.

Пагадненне ўстанаўлівае для інвестараў дагаворных бакоў, іх інвестыцый і даходаў нацыянальны рэжым і рэжым найбольшага спрыяння.

Пагадненне не ўтрымлівае палажэнняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адпавядае актам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь, сумяшчальна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рэалізацыя пагаднення будзе садзейнічаць паглыбленню эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Судан, развіццю дзелавой ініцыятывы ў інвестыцыйнай сферы.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 25.05.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Шаўцоў Дзмітрый Яўгеньевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Герцык Вольга Іванаўна – саветнік-кансультант адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах
Адно чытанне
Усе законапраекты