Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў выпадку надзвычайных сітуацый»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2893
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў выпадку надзвычайных сітуацый», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне падпісана 25 лістапада 2016 года ў г. Мінску. Пагадненнем прадугледжваецца ўрэгуляваць такія асноўныя пытанні беларуска-славацкіх адносін у сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, як спрашчэнне парадку перамяшчэння груп ратавальнікаў і экспертаў, аснашчэння і матэрыялаў забеспячэння, якія накіроўваюцца ў рамках аказання ўзаемнай дапамогі; абмен навукова-тэхнічнай інфармацыяй у сферы абароны насельніцтва і тэрыторый абедзвюх дзяржаў ад надзвычайных сітуацый, абмен вопытам і экспертамі, навучанне спецыялістаў у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і інш. Акрамя таго, выкананне палажэнняў Пагаднення будзе садзейнічаць прыцягненню і больш актыўнаму ўдзелу Рэспублікі Беларусь у міжнароднай сістэме папярэджання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, пашырыць магчымасці па ўдзеле ў праектах і праграмах па надзвычайных сітуацыях Еўрапейскага саюза, будзе спрыяць фарміраванню гуманітарнага іміджу нашай краіны, акажа станоўчы ўплыў на развіццё і ўдасканальванне сістэмы абароны насельніцтва і тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

Пагадненне стварае прававую аснову для развіцця беларуска-славацкіх адносін у сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.05.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны дэпутат: Няхайчык Аксана Уладзіміраўна
Адказны работнік Сакратарыята: Гамеза Валерый Валер'янавіч – загадчык адзелам па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы
Адно чытанне
Усе законапраекты