Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі аб пазбяганні ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і капітал»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1827
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 красавіка 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і капітал», які ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прадугледжваецца ратыфікацыя Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і капітал, падпісанага 16 студзеня 2017 года ў г. Ганконгу.

Пагадненне накіравана на садзейнічанне далейшаму развіццю і ўмацаванню адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ганконгам у эканамічнай сферы на ўзаемавыгадных умовах, устараненне двайнога падаткаабкладання, размеркаванне права падаткаабкладання паміж дагаворнымі бакамі, абмен інфармацыяй паміж падатковымі службамі.

Пагадненне рэгулюе парадак выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб, падатку на прыбытак, падатку на даходы, у тым ліку падаткаабкладання дывідэндаў, пазыковых абавязацельстваў і інш.

Палажэннямі некаторых артыкулаў Пагаднення ўстанаўліваюцца іншыя правілы прававога рэгулявання парадку ўстанаўлення падаткаў, прадастаўлення льгот па іх выплаце, абмену інфармацыяй, чым тыя, якія існуюць у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.03.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны дэпутат: Дарафеева Ірына Аркадзьеўна
Адказны работнік Сакратарыята:

Сарока Людміла Уладзіміраўна  саветнік-кансультант аддзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы


Адно чытанне
Усе законапраекты