«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 1076
6 снежня 2018 годаПалатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах (далей — Пагадненне) падпісана ў г. Мінску 11 лістапада 2016 года.
Гэтым Пагадненнем прадугледжваецца развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы фундаментальных і прыкладных даследаванняў, распрацовак у галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі, у тым ліку па выбары пляцовак, праектаванні, будаўніцтве, эксплуатацыі, мадэрнізацыі, выпрабаванні і тэхнічным абслугоўванні атамных электрастанцый і даследчых рэактараў; абыходжанне з радыеактыўнымі адходамі; распрацоўка перадавых і інавацыйных атамных рэактараў і тэхналогій ядзернага паліўнага цыкла і па іншых напрамках.
Супрацоўніцтва ў рамках Пагаднення плануецца ажыццяўляць у формах абмену навукова-тэхнічнай інфармацыяй, арганізацыі навуковых семінараў, канферэнцый і сімпозіумаў, падрыхтоўкі навукова-тэхнічных кадраў і абмену імі, стварэння сумесных рабочых груп па рэалізацыі канкрэтных распрацовак і праектаў у галіне навуковых даследаванняў і тэхналагічных распрацовак.
У мэтах выканання гэтага Пагаднення назначаны кампетэнтныя органы:
у Рэспубліцы Беларусь — Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь;
у Турэцкай Рэспубліцы — Міністэрства энергетыкі і прыродных рэсурсаў Турэцкай Рэспублікі, Турэцкае агенцтва па атамнай энергіі.
Рэалізацыя гэтага Пагаднення дасць магчымасць стварыць неабходныя ўмовы для беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах, умацавання двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыі ў далейшым сумесных праектаў у сферы ядзернай энергетыкі.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Салаўёў Пётр Аляксандравіч
Адказны работнік Сакратарыята:
Ягорава Марыя Аляксандраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
2. Адно чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 06.12.2018 6 снежня 2018 года, сёмае пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні