Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5677
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

9 лістапада 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Заключэнне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю ініцыявана Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь у мэтах актуалізацыі і развіцця двухбаковай дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва ў галіне барацьбы са злачыннасцю.

Дзеючае Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам унутраных спраў Туркменістана, якое было падпісана 22 студзеня 1993 года ў г. Мінску, састарэла і патрабуе карэкціроўкі яго палажэнняў.

У новым праекце прапануецца пашырыць вобласці і напрамкі ўзаемнага супрацоўніцтва. Бакі будуць супрацоўнічаць праз кампетэнтныя органы сваіх дзяржаў у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі дамовамі сваіх дзяржаў у галіне барацьбы са злачынствамі, якія былі ці могуць быць учынены на тэрыторыях дзяржаў Бакоў альбо з удзелам грамадзян дзяржаў Бакоў.

Аднымі з асноўных формаў супрацоўніцтва будуць з'яўляцца выкананне запытаў аб аказанні садзейнічання; ажыццяўленне скаардынаваных аператыўна-вышуковых і прафілактычных мерапрыемстваў; абмен інфармацыяй, якая мае ўзаемную цікавасць; абмен заканадаўчай і іншай прававой інфармацыяй, навуковай і спецыяльнай літаратурай; аказанне садзейнічання ў падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.09.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па нацыянальнай бяспецы
Адказны дэпутат: Чэкан Васілій Іванавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Глухоўская Елена Уладзіміраўна — саветнік-кансультант адзеда па падрыхтоўцы заканапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіей Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы
Адно чытанне
Усе законапраекты