Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Праграмы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія да 2020 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2037
Апісанне законапраекта

4 чэрвеня 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Праграмы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія да 2020 года», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 4 мая 2020 года.

Праграма распрацавана для развіцця дамоўленасцей, дасягнутых падчас афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь 18 — 20 лістапада 2015 года Прэзідэнта Рэспублікі Сербія Т.Ніколіча, у мэтах дасягнення практычнага супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы адукацыі.

Праграмай прадугледжваюцца такія напрамкі беларуска-сербскага ўзаемадзеяння, як падтрымка прамога супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі дзвюх краін; інфармацыйны абмен па пытаннях асноўнай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, па пытаннях у галіне інклюзіўнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, па прымяненні новых тэхналогій у адукацыі; садзейнічанне вывучэнню нацыянальнай мовы і літаратуры; прызнанне афіцыйных дакументаў аб адукацыі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і іншае.

Згодна з артыкулам 4 Праграмы Бакі штогод будуць абменьвацца студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі для навучання на парытэтных умовах і на аснове конкурснай заяўкі. Агульная колькасць удзельнікаў абмену ў кожным навучальным годзе складае да 10 чалавек ад кожнага боку з тэрмінам навучання па 5 месяцаў кожны. Удзельнікам абмену на ўзаемнай аснове прадастаўляецца бясплатнае навучанне; магчымасць карыстання вучэбнымі выданнямі, навукова-тэхнічнай дакументацыяй, даследчым абсталяваннем на тых жа ўмовах, што і для грамадзян дзяржавы прымаючага Боку; выплата стыпендыі для ўдзельнікаў абмену ў памеры, устаноўленым нацыянальным заканадаўствам прымаючага Боку.

Праграмай вызначаюцца органы, адказныя за рэалізацыю яе палажэнняў, — профільныя міністэрствы Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Сербія.

Рэалізацыя Праграмы супрацоўніцтва не пацягне негатыўных наступстваў фінансавага, эканамічнага і палітычнага характару і будзе садзейнічаць развіццю і паглыбленню практычнага ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Сербія ў сферы адукацыі.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па адукацыі, культуры і навуцы

Адказны дэпутат: Васько Марына Віктараўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Гамеза Валерый Валяр’янавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы

Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 04.05.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by