Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб парадку перадачы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, агнястрэльнай зброі, яе асноўных частак, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, якія з'яўляюцца рэчавымі доказамі па крымінальных справах»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2696
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

7 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб парадку перадачы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, агнястрэльнай зброі, яе асноўных частак, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, якія з'яўляюцца рэчавымі доказамі па крымінальных справах», што быў унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пратакол аб парадку перадачы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, агнястрэльнай зброі, яе асноўных частак, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, якія з'яўляюцца рэчавымі доказамі па крымінальных справах, падпісаны ў г. Сочы 11 кастрычніка 2017 года Прэзідэнтамі Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Узбекістан.

Пратакол закліканы забяспечыць умовы для захаванасці, транспарціроўкі і перадачы наркатычных сродкаў і агнястрэльнай зброі, якія з'яўляюцца рэчавымі доказамі па крымінальных справах, і спрыяе павышэнню эфектыўнасці барацьбы са злачыннасцю, захаванню прынцыпу няўхільнасці пакарання за ўчыненыя злачынствы.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 03.05.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Адказны дэпутат: Гобараў Дзмітрый Дзмітрыевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Марыскін Алег Аляксандравіч ― галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце

 


Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме