Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння Пагаднення аб рэалізацыі ў 2015 – 2016 гадах пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі па таварнай пазіцыі«Прадметы адзення, прыналежнасці да адзення і іншыя вырабы, з натуральнага футра» ад 8 верасня 2015 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1357
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 красавіка 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння Пагаднення аб рэалізацыі ў 2015 – 2016 гадах пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі па таварнай пазіцыі «Прадметы адзення, прыналежнасці да адзення і іншыя вырабы, з натуральнага футра» ад 8 верасня 2015 года», які ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прадугледжваецца ратыфікацыя Пратакола аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння Пагаднення аб рэалізацыі ў 2015 – 2016 гадах пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі па таварнай пазіцыі «Прадметы адзення, прыналежнасці да адзення і іншыя вырабы, з натуральнага футра», падпісанага 23 лістапада 2016 года ў г. Маскве па ініцыятыве Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Пратаколам прапануецца прадоўжыць тэрмін дзеяння Пагаднення аб рэалізацыі ў 2015 – 2016 гадах пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі па таварнай пазіцыі «Прадметы адзення, прыналежнасці да адзення і іншыя вырабы, з натуральнага футра», якое падпісана 8 верасня 2015 года ў г. Гродна і ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 2016 года. Так, у ім юрыдычна замацоўваюцца нормы Пагаднення з 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2018 года і тым самым ствараецца прававая аснова для функцыянавання адзінага механізма кантролю за вытворчасцю і абаротам вырабаў з натуральнага футра на тэрыторыі краін ЕАЭС на новы перыяд. Акрамя таго, прадугледжваецца часовае прымяненне Пратакола да ўступлення яго ў сілу.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 10.03.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны работнік Сакратарыята: Сарока Людміла Уладўзіміраўна – саветнік-кансультант адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме