Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні дапаўнення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Рэспублікі Арменія»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1540
Апісанне законапраекта

12 мая 2022 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні дапаўнення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Рэспублікі Арменія», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць падпісаны ў г. Мінску 8 кастрычніка 2021 года Пратакол аб унясенні дапаўнення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Рэспублікі Арменія.

У адпаведнасці з названым Пратаколам Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Арменія, якія называюцца Бакамі, пагадзіліся, што грамадзяне дзяржавы аднаго Боку на працягу 30 дзён, пачынаючы з даты ўезду на тэрыторыю дзяржавы другога Боку, вызваляюцца ад абавязку рэгістрацыі (пастаноўкі на ўлік па месцы знаходжання) у кампетэнтных органах дзяржавы Боку знаходжання.

У выпадку знаходжання звыш 30 дзён, указаны грамадзянін абавязаны зарэгістравацца (стаць на ўлік па месцы знаходжання) у кампетэнтных органах дзяржавы Боку знаходжання ў адпаведнасці з яго заканадаўствам.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Краўцоў Сяргей Уладзіміравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Цвяткова Таццяна Мікалаеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.04.2022
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Восьмая сесія

2. Падрыхтоўка да аднаго чытання
3. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by