Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 г.»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1552
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

9 красавіка 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 г.», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах выяўлення згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Пратакола аб унясенні змянення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 г. (далей — Пратакол), які быў падпісаны ў г. Маскве 2 сакавіка 2020 года.

Пратаколам канкрэтызуюцца тэрміны прымянення іншага парадку вызначэння цаны на імпартуемы газ у Рэспубліку Беларусь, чым прадугледжаны часткамі першай — шостай артыкула 3 Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 г.

Так, устанаўліваецца, што па 31 снежня 2020 года цана на газ для Рэспублікі Беларусь будзе вызначацца Пратаколам паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і ПАТ «Газпрам». У выніку ўзровень фіксаванай цаны на газ для Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе складзе 127 долараў ЗША за 1 тыс. куб. м.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 31.03.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Сіняк Уладзімір Аляксандравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Бяразоўская Юлія Ігараўна —  саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі  
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме