Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пратакол аб умовах і пераходных палажэннях па прымяненні Кыргызскай Рэспублікай Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, асобных міжнародных дагавораў, якія ўваходзяць у права Еўразійскага эканамічнага саюза, і актаў органаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сувязі з далучэннем Кыргызскай Рэспублікі да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, падпісаны 8 мая 2015 г.»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6201
Апісанне законапраекта

12 лістапада 2018 Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пратакол аб умовах і пераходных палажэннях па прымяненні Кыргызскай Рэспублікай Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, асобных міжнародных дагавораў, якія ўваходзяць у права Еўразійскага эканамічнага саюза, і актаў органаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сувязі з далучэннем Кыргызскай Рэспублікі да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, падпісаны 8 мая 2015 г.», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні кіраўніка дзяржавы.

Пратакол падпісаў 14 мая 2018 гада ў г. Сочы і прадугледжвае падаўжэнне тэрміну мадэрнізацыі пунктаў пропуску Кыргызскай Рэспублікі на мытнай мяжы Еўразійскай эканамічнай саюза з 24 да 48 месяцаў.

Пратакол часова прымяняецца з даты яго падпiсання i ўступае ў сілу з даты атрымання дэпазітарыем па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні дзяржавамі-членамі унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сілу. Дзеянне гэтага Пратакола распаўсюджваецца на праваадносіны, якія ўзніклі з 12 жніўня 2017 года.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Місявец Віталій Рыгоравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Паўловіч Галіна Зеноновна — загадчык аддзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 25.10.2018
Сесія: Пятая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by