«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб стварэнні міждзяржаўнай фінансава-прамысловай групы «Абаронныя сістэмы» ад 11 лютага 2000 г.»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 2941
Мова законапраекта: Русский
13 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб стварэнні міждзяржаўнай фінансава-прамысловай групы «Абаронныя сістэмы» ад 11 лютага 2000 г.», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Пратакол быў распрацаваны ў мэтах унясення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб стварэнні міждзяржаўнай фінансава-прамысловай групы «Абаронныя сістэмы» змяненняў і дапаўненняў, неабходных для далучэння да яго Урада Рэспублікі Арменія, а таксама спрашчэння працэдуры ўступлення ў міждзяржаўную фінансава-прамысловую групу іншых дзяржаў.
Пратакол накіраваны на ўмацаванне і стварэнне новых кааперацыйных сувязей абаронна-прамысловых комплексаў дзяржаў — удзельніц Пагаднення, на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання навукова-тэхнічнага, вытворчага, рамонтнага і інвестыцыйнага патэнцыялу ўдзельнікаў міждзяржаўнай фінансава-прамысловай групы «Абаронныя сістэмы» ўсферы выканання работ (аказанні паслуг) па стварэнні і вытворчасці высокатэхналагічных і канкурэнтаздольных узораў прадукцыі ваеннага прызначэння, а таксама па рамонце і мадэрнізацыі існуючых узораў такой прадукцыі.
Ратыфікацыя Пратакола будзе садзейнічаць далейшаму развіццю ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва арганізацый Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Арменія.
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Русак Віктар Рамуальдавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Беразоўская Юлія Ігараўна – саветнік-кансультант адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 13.06.2017 13 чэрвеня 2017 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні