Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб выкарыстанні міграцыйнай карты адзінага ўзору ад 5 кастрычніка 2004 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6022
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

9 лістапада 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб выкарыстанні міграцыйнай карты адзінага ўзору ад 5 кастрычніка 2004 года», які быў унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць падпісаны ў г. Гродна 6 красавіка 2017 года Пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб выкарыстанні міграцыйнай карты адзінага ўзору ад 5 кастрычніка 2004 года (далей ― Пратакол).

Пратакол падрыхтаваны з мэтай стварэння міжнародна-прававых умоў для далейшага развіцця інтэграцыйных працэсаў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Так, артыкулам 1 Пратакола прапануецца дапоўніць артыкул 3 гэтага Пагаднення ў частцы, якая тычыцца вызвалення ад запаўнення міграцыйнай карты пры ўездзе на тэрыторыі дзяржаў Бакоў і ад прад’яўлення яе пры выездзе з тэрыторый дзяржаў Бакоў асобнымі катэгорыямі замежных грамадзян:

членамі экіпажаў марскіх і рачных судоў, якія заходзяць у марскія і рачныя парты дзяржаў Бакоў;

часова або пастаянна пражываючымі на тэрыторыі дзяржаў Бакоў.

Таксама вызначана, што міграцыйная карта не запаўняецца пры ўездзе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і выездзе з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і не прад’яўляецца замежнымі грамадзянамі, якія перасякаюць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 16.10.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па аграрнай палітыцы
Адказны дэпутат: Адаменка Яўгеній Буніслававіч
Адказны работнік Сакратарыята: Цвяткова Таццяна Мікалаеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Навышная Галіна Яўгеньеўна — вядучы спецыяліст аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме