Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў ад 25 красавiка 2013 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6406
Апісанне законапраекта

23 лістапада 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў ад 25 красавiка 2013 года».

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў ад 25 красавiка 2013 года (далей — Пратакол), які быў падпісаны ў г. Мінску 10 мая 2017 года ў мэтах стварэння прававой асновы рэгулявання пытанняў, звязаных са спрашчэннем візавага рэжыму для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, якія маюць не толькі сапраўдныя дыпламатычныя пашпарта, але і службовыя і спецыяльныя пашпарты.

У сувязі з гэтым артыкулам 1 Пратакола прапануецца ўнесці адпаведныя змены і дапаўненні ў шэраг артыкулаў Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў ад 25 красавiка

2013 года (далей — Пагадненне). Акрамя таго, прапанаваныя дапаўненні ў пункт 1 артыкула 10 Пагаднення дазволяць замацаваць норму аб тым, што палажэнні Пратакола з’яўляюцца неад’емнай часткай гэтага Пагаднення.

У адпаведнасці з артыкулам 2 Пратакола бакі прынялі рашэнне абмяняцца ўзорамі службовых пашпартоў Рэспублікі Беларусь і спецыяльных пашпартоў Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў па дыпламатычных каналах на працягу 30 (трыццаці) дзён з даты падпiсання гэтага Пратакола.

Пратаколам прадугледжана, што любыя рознагалоссі паміж бакамі, якія ўзнікаюць у сувязі з яго тлумачэннем або прымяненнем, будуць вырашаны па дыпламатычных каналах пры дапамозе кансультацый і перагавораў.

Згодна з артыкулам 5 Пратакола дадзены міжнародны дагавор заключаны на нявызначаны тэрмін і ўступае ў сілу праз 30 (трыццаць) дзён з даты атрымання апошняга паведамлення аб выкананні бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сілу. Пратакол спыніць сваё дзеянне адначасова з спыненнем дзеяння Пагаднення.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Далгашэй Тамара Сяргееўна


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 01.11.2017
Сесія: Трэцяя сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by