Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 20 верасня 1997 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1693
Апісанне законапраекта

19 красавіка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 20 верасня 1997 года». Праект Закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 26 сакавіка 2018 года.

Пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 20 верасня 1997 (далей — Пратакол, Пагадненне) падпісаны 29 чэрвеня 2017 года ў г. Ерэване. Падпісанне Пратакола абумоўлена ўступленнем у сілу 1 студзеня 2015 года Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама неабходнасцю ўпарадкавання прымянення асобных нормаў Пагаднення.

Артыкулам 1 Пратакола ўдакладняецца значэнне тэрміна «дазвол». Для мэт Пагаднення — гэта дакумент, якi выдадзены для выкарыстання з аплатай збораў або з вызваленнем ад аплаты збораў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам дзяржавы кожнага з Дагаворных Бакоў, якi дае перавозчыку права ажыццявiць адну перавозку ў прамым і зваротным напрамку паміж тэрыторыямі дзяржаў Дагаворных Бакоў, транзітам праз іх тэрыторыі, а таксама з тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку на тэрыторыю трэцяй дзяржавы і/або з тэрыторыi трэцяй дзяржавы на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку.

У адпаведнасці з дапаўненнямі, што ўносяцца артыкулам 3 Пратакола, дазволаў не патрабуецца на выкананне аўтатранспартнымi сродкамi перавозак: паміж тэрыторыямі дзяржаў Дагаворных Бакоў, транзітам праз іх тэрыторыі, а таксама з тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку на тэрыторыю трэцяй дзяржавы і/або з тэрыторыi трэцяй дзяржавы на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку пры ўмове, што трэцяя дзяржава з’яўляецца членам Еўразійскага эканамічнага саюза; транспартнымі сродкамі, максімальная агульная маса якіх, з прычэпамі, не перавышае 6 тон або грузападымальнасць якіх, з прычэпамі, не перавышае 3,5 тоны.

Артыкулам 4 Пратакола выключаны артыкул 9 Пагаднення, які забараняе ўнутраныя перавозкі паміж двума пунктамі, размешчанымі на тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку.

У адпаведнасці з артыкулам 5 Пратакола ўстаноўлена вызваленне ад выплаты збораў за праезд па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання, што прадугледжаны нацыянальным заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў, пры ажыццяўленні перавозак у/з трэціх краін на падставе дазволаў.

Ратыфікацыя Пратакола будзе садзейнічаць лібералізацыі выканання аўтамабільных перавозак, павелічэнню іх аб’ёмаў у напрамку Арменіі, а таксама экспарту аўтатранспартных паслуг.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

Адказны дэпутат: Васількоў Мікалай Андрэевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Сініцкая Наталля Сцяпанаўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 23.03.2018
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by