Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 14 чэрвеня 1995 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3116
Апісанне законапраекта

19 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 14 чэрвеня 1995 года», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах выказвання згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 14 чэрвеня 1995 года, падпісанага ў г. Бішкеку 17 кастрычніка 2018 г. (далей — Пратакол).

Вышэйназванае Пагадненне рэгулюе ўзаемаадносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай у сферы міжнародных аўтамабільных перавозак.

Пратаколам агаворана магчымасць выканання перавозак у трэція краіны і з трэціх краін, паколькі раней Пагадненнем было прадугледжана выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак толькі ў двухбаковых і транзітных зносінах. Таксама Пратаколам урэгуляваны асобныя праблемы выкарыстання дазволаў, якiя выдаюцца кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў. Акрамя гэтага, з Пагаднення Пратаколам выключаецца прамая забарона на ажыццяўленне кабатажных перавозак, прадугледжваючы магчымасць іншага рэгулявання такіх перавозак правам Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта ўзгадняецца з падыходамі, замацаванымі ў Дагаворы аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Прыняцце гэтага Закона забяспечыць перш за ўсё стварэнне ўмоў для павелічэння аб’ёмаў паслуг беларускіх перавозчыкаў у напрамку Кыргызскай Рэспублікі і сумежных краін.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі

Адказны дэпутат: Чудовіч Віталій Ігаравіч


Адказны работнік Сакратарыята:

Ягорава Марыя Аляксандраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 
Трафімава Таццяна Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 06.06.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by