Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Аб'яднанай калегіі мытных службаў дзяржаў — членаў Мытнага саюза ад 22 чэрвеня 2011 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 424
Апісанне законапраекта

16 красавіка 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Аб’яднанай калегіі мытных службаў дзяржаў членаў Мытнага саюза ад 22 чэрвеня 2011 года», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2019 г. № 171 «Аб праекце міжнароднага дагавора» ўг. Чалпон-Аце 9 жніўня 2019 года падпісаны Пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Аб’яднанай калегіі мытных службаў дзяржаў членаў Мытнага саюза ад 22 чэрвеня 2011 года (далей Пратакол).

Пратакол распрацаваны Еўразійскай эканамічнай камісіяй у мэтах узаемаўзгаднення нормаў дагавораў:

аб Аб’яднанай калегіі мытных службаў дзяржаў членаў Мытнага саюза ад 22 чэрвеня 2011 года,

аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года,

аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ад 11 красавiка 2017 года.

Згодна з унесенымі змяненнямі цэнтральнымі мытнымі органамі дзяржаў членаў Еўразійскага эканамічнага саюза з’яўляюцца: ад Рэспублікі Арменія Камітэт дзяржаўных даходаў Рэспублікі Арменія, ад Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь, ад Рэспублікі Казахстан Камітэт дзяржаўных даходаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Казахстан, ад Кыргызскай Рэспублікі Дзяржаўная мытная служба пры Урадзе Кыргызскай Рэспублікі, ад Расійскай Федэрацыі Федэральная мытная служба.

Палажэнні Пратакола накіраваны на ўдасканаленне прававой базы Еўразійскага эканамічнага саюза.

 


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

Адказны дэпутат: Здорыкава Людміла Яўгеньеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Смагіна Вольга Уладзіміраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

 



Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.01.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by