Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Канвенцыю паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы ад 23 ліпеня 2004 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 865
Мова законапраекта: Белорусский
Апісанне законапраекта

19 красавіка 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Канвенцыю паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы ад 23 ліпеня 2004 года», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь .

Пратакол, падпісаны ў г. Ісламабадзе 5 кастрычніка 2016 года, распрацаваны ў мэтах прывядзення Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы ў адпаведнасць з сучаснымі міжнароднымі стандартамі і, у прыватнасці, прадугледжвае наступныя змяненні:

удакладнены актуальны пералік беларускіх падаткаў;

артыкулам 8 «Марскі і паветраны транспарт», які выкладзены ў новай рэдакцыі, вызначана, што прыбытак, атрыманы прадпрыемствам адной дагаворнай дзяржавы ад эксплуатацыі марскіх суднаў у міжнародных перавозках, можа абкладацца падаткам у той дагаворнай дзяржаве, у якой знаходзіцца месца фактычнага кіраўніцтва такога прадпрыемства. Разам з тым такі прыбытак, атрыманы прадпрыемствам адной дагаворнай дзяржавы з крыніц у другой дагаворнай дзяржаве, можа таксама абкладацца падаткам у гэтай другой дагаворнай дзяржаве ў адпаведнасці з яе ўнутраным заканадаўствам, але сума падатку, што спаганяецца такім чынам у гэтай другой дзяржаве з такога прыбытку, павінна быць зніжана на 50 працэнтаў;

павялічана стаўка падатку на дывідэнды з 10 да 11 працэнтаў для інвестараў, чый уклад у статутны фонд сумеснага прадпрыемства склаў 25 і больш працэнтаў. Такі падыход не пацягне павелічэння падатковай нагрузкі на прадпрыемствы, таму што нацыянальныя стаўкі падатку на дывідэнды ў кожнай з дзяржаў знаходзяцца ў межах 12 13 працэнтаў;

артыкул 25 «Абмен інфармацыяй» выкладзены ў новай рэдакцыі ў мэтах атрымання інфармацыі ў сферы падаткаабкладання па больш шырокім пераліку пытанняў.

Ратыфікацыя Пратакола будзе садзейнічаць развіццю і паглыбленню ўзаемных эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь і Ісламскай Рэспублікі Пакістан.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.02.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адказны дэпутат: Ражанец Валянціна Вітальеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Смагіна Вольга Уладзіміраўна – саветнік-кансультант адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўгнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адно чытанне
Усе законапраекты