Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку абароны канфідэнцыйнай інфармацыі і адказнасці за яе разгалашэнне пры ажыццяўленні Еўразійскай эканамічнай камісіяй паўнамоцтваў па кантролі за выкананнем адзіных правілаў канкурэнцыі ад 12 лiстапада 2014 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3108
Апісанне законапраекта

4 кастрычніка 2021 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку абароны канфідэнцыйнай інфармацыі і адказнасці за яе разгалашэнне пры ажыццяўленні Еўразійскай эканамічнай камісіяй паўнамоцтваў па кантролі за выкананнем адзіных правіл канкурэнцыі ад 12 лiстапада 2014 года», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 22 чэрвеня 2021 года.

Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку абароны канфідэнцыйнай інфармацыі і адказнасці за яе разгалашэнне пры ажыццяўленні Еўразійскай эканамічнай камісіяй паўнамоцтваў па кантролі за выкананнем адзіных правілаў канкурэнцыі ад 12 лiстапада 2014 года падпісаны ў г. Маскве 17 лютага 2021 года.

Змены, прадугледжаныя Пратаколам, накіраваны, у першую чаргу, на прывядзенне тэксту Пагаднення ў адпаведнасць з палажэннямі Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама маюць рэдакцыйны, юрыдыка-тэхнічны характар.

Вызначаецца парадак работы з канфідэнцыйнай інфармацыяй, якая мае абмежавальны грыф «Камерцыйная тайна», «Для службовага карыстання».

Таксама пашыраны круг асоб, якія нясуць адказнасць за разглашэнне канфідэнцыйнай інфармацыі: цяпер у яго ўключаны не толькі службовыя асобы, але і супрацоўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Рэалізацыя Пагаднення дасць магчымасць павысіць узровень узаемадзеяння антыманапольных органаў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўразійскай эканамічнай камісіі пры правядзенні расследаванняў парушэння агульных правіл канкурэнцыі на трансгранічных рынках, а таксама забяспечыць высокі ўзровень абароны канфідэнцыйнай інфармацыі, якая прадстаўляецца ў Еўразійскую эканамічную камісію гаспадарчымі суб’ектамі.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве

Адказны дэпутат: Адаменка Яўгеній Буніслававіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Патаповіч Кацярына Генадзьеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 22.06.2021
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

2. Падрыхтоўка да аднаго чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

3. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by