Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб Правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 20 лістапада 2009 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2141
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

17 мая 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб Правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 20 лістапада 2009 года».

Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб Правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 20 лістапада 2009 года (далей – Пратакол) падпісаны 3 лістапада 2017 г. у г. Ташкенце і накіраваны на стварэнне аптымальных умоў для свабоднага руху тавараў на рынку Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Пратаколам, у прыватнасці, прадугледжваецца змяненне раздзела 9 Правіл вызначэння краіны паходжання тавараў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў і раздзяленне ўсіх магчымых выпадкаў, калі мытны орган краіны ўвозу не дае рэжым свабоднага гандлю, на выпадкі, выяўленыя пры выпуску тавару, і выпадкі, якія выяўлены пасля яго выпуску. Таксама вызначана, што наяўнасць памылак (памылак друку), якія дапушчаны пры запаўненні сертыфікатаў аб паходжанні тавару формы СТ-1 і не ўплываюць на верагоднасць звестак, якія змяшчаюцца ў такіх сертыфікатах, не з’яўляецца падставай для адмовы ў прадстаўленні рэжыму свабоднага гандлю.

Разам з гэтым прадугледжаны абавязак упаўнаважанага на тое органа па ануляванні сертыфікатаў аб паходжанні тавару формы СТ-1 у выпадках устанаўлення фактаў неправамернай іх выдачы на падставе несапраўдных дакументаў і/або няпэўных звестак з наступным паведамленнем аб гэтым цэнтральнага мытнага органа краіны ўвозу тавару.

Акрамя таго, вызначаны ўмовы, пры выкананні якіх магчыма аднаўленне рэжыму свабоднага гандлю, не прадстаўленага па якіх-небудзь прычынах пры ўвозе тавараў.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 10.04.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Адказны дэпутат: Старавойтаў Аляксандр Генадзевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Макейчык Таццяна Ўладзіміраўна — галоўны-саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме