Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб статусе Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 6 ліпеня 1992 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1120
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 красавіка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб статусе Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 6 ліпеня 1992 года», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Кіраўніка дзяржавы.

Пратакол быў распрацаваны ў адпаведнасці з рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 16 верасня 2016 года аб адаптацыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў да сучасных рэалій і ўносіць у Пагадненне змянення, якія замацоўваюць новыя падыходы да функцыянавання Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў і яго фінансавання.

Мадэрнізацыя Эканамічнага Суда з’яўляецца канструктыўным рашэннем, дазволіць захаваць Эканамічны Суд як найважнейшы кампанент структуры СНД, які забяспечвае аднастайнае тлумачэнне міжнародных дагавораў і іншых дакументаў Садружнасці, дазвол міждзяржаўных эканамічных спрэчак.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 26.02.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Занько Сяргей Мікалаевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Кісялёва Марына Аляксандраўна – саветнік-кансультант адзела па падрыхтоўцы заканапрактаў і ўзаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
Адно чытанне
Усе законапраекты