«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з крадзяжамі аўтатранспартных сродкаў і забеспячэнні іх вяртання ад 25 лістапада 2005 года»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 1126
13 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з крадзяжамі аўтатранспартных сродкаў і забеспячэнні іх вяртання ад 25 лістапада 2005 года», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
у 1 год, па заканчэнні якога можа быць распачата працэдура звароту незапатрабаванага транспартнага сродку ў даход дзяржавы.
Пратакол падпісаны ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) 20 ліпеня 2018 года прадстаўнікамі ўрадаў дзяржаў — удзельніц СНД у мэтах удасканалення сістэмы абмену інфармацыяй і аптымізацыі ўзаемадзеяння ў сферы процідзеяння злачынным замахам на транспартныя сродкі на тэрыторыі краін Садружнасці.
Прапанаваныя Пратаколам змены ў Пагадненне дазволяць удасканаліць прававыя механізмы супрацоўніцтва ў барацьбе з крадзяжамі аўтатранспартных сродкаў, а таксама канкрэтызаваць паўнамоцтвы цэнтральнага кампетэнтнага і кампетэнтных органаў у названай сферы дзейнасці, у прыватнасці, забяспечаць магчымасць аператыўнага, з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій, доступу кампетэнтных органаў да звестак, якія змяшчаюцца ў інфармацыйных базах даных аб аўтатранспартных сродках, у тым ліку аб перасячэнні дзяржавамінай граніцы, праходжанні мытнага кантролю і дзяржаўнай рэгістрацыі, пашыраць пералік такіх звестак.
Таксама зменамі
ў Пагадненне прапануецца замацаваць тэрмін
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы
Адказны дэпутат: Атрошчанка Пётр Аляксеевіч
Адказны работнік Сакратарыята:
Глухоўская Алена Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы
2. Адно чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 13.06.2019 13 чэрвеня 2019 года, шостае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні