Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў ад 30 лістапада 2000 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1947
Апісанне законапраекта

4 чэрвеня 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў ад 30 лістапада 2000 года».

Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў ад 30 лістапада 2000 года падпісаны 25 кастрычніка 2019 г. у г. Маскве і накіраваны на ўдасканальванне ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з нарказлачыннасцю.

Прапануемыя Пратаколам змяненні, у прыватнасці, прадугледжваюць:

актуалізацыю паняційнага апарату;

удасканальванне інфармацыйнага ўзаемадзеяння і пашырэнне інфармацыйнага абмену;

стварэнне сумесных следча-аператыўных груп у мэтах раскрыцця і расследавання злачынстваў транснацыянальнага характару, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў і прэкурсораў;

правядзенне комплексных узгодненых і/ці сумесных міжведамасных, прафілактычных і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, спецыяльных аперацый у мэтах выяўлення, стрымання каналаў транспарціроўкі наркотыкаў праз дзяржаўныя граніцы

дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, выяўлення асоб, звязаных з іх незаконным абаротам, стрымання выкарыстання банкаўскіх, камерцыйных і іншых структур для легалізацыі (адмывання) даходаў, атрыманых ад незаконнага абароту наркотыкаў, ліквідацыі падпольных (нелегальных) лабараторый па вытворчасці наркотыкаў, знішчэння незаконных пасеваў нарказмяшчальных культур, папуляцый дзікарослых нарказмяшчальных раслін, а таксама стрымання выкарыстання магчымасцей сеткі Інтэрнэт для распаўсюджвання наркотыкаў.

 

 


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы

Адказны дэпутат: Завалей Ігар Уладзіміравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Макейчык Таццяна Ўладзіміраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 24.04.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by