Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці і стварэнні Міждзяржаўнага савета па пытаннях прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці ад 19 лістапада 2010 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7031
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

7 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці і стварэнні Міждзяржаўнага савета па пытаннях прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці ад 19 лістапада 2010 года».

Прыняцця гэтага нарматыўнага прававога акта дазволіць сфармаваць адзіны падыход да прававога рэгулявання ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, пашырыць экспартны патэнцыял айчынных вытворцаў на аснове ўдасканалення міждзяржаўных механізмаў аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці на тэрыторыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Змены ў Пагадненне, што ўносяцца ў адпаведнасці з Пратаколам, накіраваныя на ўцягванне ў сферу прававога рэгулявання Пагаднення механізмаў кіравання інтэлектуальнай уласнасцю, уключаючы камерцыялізацыю і іншае выкарыстанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў мэтах стварэння ўмоў для фарміравання і развіцця рынку інтэлектуальнай уласнасці дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Пратакол змяшчае таксама палажэнні па пашырэнню функцый Міждзяржаўнага савета па пытаннях прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці ў частцы, што датычыцца механізмаў кіравання інтэлектуальнай уласнасцю, уключаючы камерцыялізацыю і іншае выкарыстанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 27.11.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Адказны дэпутат: Мілашэўскі Валянцін Станіслававіч
Адказны работнік Сакратарыята: Чарняк Юлія Анатоль'еўна – саветнік-кансультант адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме